Вайскоўцаў камендатур падчас вучэння размясцілі ў акопах

У Беларусі праходзіць тактыка-спецыяльнае вучэнне з каменданцкімі вайсковымі часцямі. Ім кіруе начальнік упраўлення службы войскаў палкоўнік Дзмітрый Жукоўскі.

Як паведамілі ў прэс-службе Мінабароны, адпрацоўваецца забеспячэнне правапарадку, бяспекі дарожнага руху, вядзенне разведкі і супрацьдзеянне БПЛА праціўніка, а таксама барацьба з дыверсійнымі групамі. Усе дзеянні праходзяць у абстаноўцы, набліжанай да баявой. Вайскоўцаў нават размясцілі ў акопах і бліндажах.

“Ваенныя камендатуры арганізаванымі калонамі здзейснілі марш у прызначаныя раёны, забяспечылі размяшчэнне асабовага складу і тэхнікі ў палявых умовах, арганізавалі ахову. Пры гэтым хацелася б звярнуць увагу, што ў адпаведнасці з патрабаваннямі міністра абароны Рэспублікі Беларусь, размяшчэнне асабовага складу арганізавана не ў намётавым фондзе, а ў акопах, бліндажах”, – расказаў Жукоўскі.

На яго думку, падчас вучэнняў каменданцкія часці паказалі гатоўнасць да выканання задач.

Фота: Мінабароны
Фота: Мінабароны
Фота: Мінабароны
Фота: Мінабароны
Фота: Мінабароны
Фота: Мінабароны
Фота: Мінабароны
Фота: Мінабароны
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!