Каталіцкі святар у Дзярэчыне атрымаў 15 сутак арышту

У Гродзенскай вобласці затрыманы каталіцкі святар Юрый Грыцко. Яго арыштавалі на 15 сутак, паведамляе «Гарадзенская Праваабарона».

Юрый Грыцко служыць у касцёле ў вёсцы Дзярэчын Зэльвенскага раёна. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у чацвер, 9 ліпеня, мясцовыя ўлады патэлефанавалі яму і сказалі прыйсці ў сельсавет. Увечары Грыцко прыехаў у сельсавет, дзе яго ўжо чакалі супрацоўнікі міліцыі.

Святара затрымалі, на рукі надзелі кайданкі і адвезлі ў аддзяленне міліцыі.

10 ліпеня Грыцко прысудзілі да 15 сутак арышту. Пакуль невядома, па якой справе затрыманы святар — адміністрацыйнай ці крымінальнай.

Вядома, што незадоўга да затрымання да ксяндза ў Дзярэчын прыязджалі каля 10 чалавек з Польшчы і Германіі — святары і свецкія асобы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!