Фото: sk.gov.by
Следчае ўпраўленне УСК па Віцебскай вобласці завяршыла расследаванне ДТЗ, у якім загінуў пешаход. Абвінавачанне прад’яўлена 50-гадоваму кіроўцу смеццявоза, паведамілі ў Следчым камітэце.
Трагедыя адбылася 18 лютага 2026 года ў Віцебску. Кіроўца смеццявоза, набліжаючыся да рэгуляванага скрыжавання вуліц Церашковай і Соф’і Панковай, разагнаўся да 72,5 км/г і без сігналу павароту перабудаваўся ў суседнюю паласу, не саступіўшы дарогу спадарожнаму Volkswagen. У выніку сутыкнення Volkswagen вылецеў на снежны вал, выехаў на тратуар і збіў 65-гадовага пешахода. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр у бальніцы праз некалькі дзён.
Аўтатэхнічная экспертыза ўстанавіла, што кіроўца Volkswagen не меў тэхнічнай магчымасці прадухіліць наезд на пешахода.
Кіроўцу смеццявоза прад’яўлена абвінавачанне ў парушэнні правілаў дарожнага руху, якое па неасцярожнасці пацягнула смерць чалавека. Раней ён неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні ПДР. Матэрыялы справы перададзены пракурору для накіравання ў суд.