Фото: t.me/customs_bel
У пункце пропуску «Брэст» мытнікі спынілі спробу ўвозу ў Беларусь больш за 2 кг мефедрону. Грамадзянін Украіны, які ўязджаў на аўтамабілі Opel, заявіў пра адсутнасць забароненых тавараў, аднак падчас агляду сумак мытнік звярнуў увагу на ўстаўкі ў дзвюх куртках.
З унутраных падкладак былі вынятыя пяць поліэтыленавых пакетаў з крышталападобным рэчывам белага колеру. Экспертыза пацвердзіла, што вынятае рэчыва з’яўляецца мефедронам.
У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў была ўстаноўлена і затрыманая асоба, якая з’яўлялася атрымальнікам грузу, паведамілі ў прэс-службе Мытнага камітэта.
Узбуджаная крымінальная справа аб незаконным перамяшчэнні праз мяжу ЕАЭС псіхатропнага рэчыва ў буйным памеры. Санкцыя прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі.