Кіроўцу аўтобуса з Чавусаў будуць судзіць па справе аб гібелі сужэнцаў на аўтастанцыі
Рэдакцыя Reform.news · 31 ліпеня 2026, 13:56
https://reform.news/be/kiro-cu-a-tobusa-z-chavusa-buduc-sudzic-pa-sprave-ab-gibeli-suzhjenca-na-a-tastancyi/Пракуратура Магілёўскай вобласці накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да 42-гадовага жыхара Чавусаў, якога абвінавачваюць у парушэнні правілаў дарожнага руху і эксплуатацыі транспарту, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух чалавек.
Нагадаем, трагедыя адбылася 16 мая 2026 года на чавускай аўтастанцыі. Кіроўца гарадскога аўтобуса, завяршыўшы рэйс, выйшаў з транспартнага сродку і падчас размовы па мабільным тэлефоне не заглушыў рухавік і не ўключыў стаяначны тормаз. Аўтобус пачаў самаадвольны рух і наехаў на сужэнцаў — мужчыну 1959 года нараджэння і жанчыну 1956 года нараджэння. Ад атрыманых траўмаў яны памерлі на месцы.
Дзеянні кіроўцы кваліфікаваныя паводле часткі 3 артыкула 317 Крымінальнага кодэкса.
Абвінавачаны застаецца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах, паведамілі ў прэс-службе Генпракуратуры.
