Кіраўнік ЦРУ Джон Рэткліф падчас візіту ў Маскву 25 жніўня перадаў Расіі папярэджанне, піша The Wall Street Journal.
Паводле інфармацыі выдання, ЗША атрымалі разведданыя аб падрыхтоўцы мабілізацыі ў Расіі і аб планах праверыць рашучасць NATO.
«Гэта магло б быць паведамленне накшталт: „Мы ведаем, што вы плануеце зрабіць, і вам лепш гэтага не рабіць“», — заявіла экс-намесніца дырэктара Нацыянальнай разведкі ЗША Бэт Санер.
На яе думку, візіт таксама мог быць звязаны з сітуацыяй вакол Ірана.
Нагадаем, самалёт з бартавым нумарам RCH4555 вылецеў з Кэмп-Спрынгса, штат Мэрыленд, дзе знаходзіцца авіябаза Эндрус, і 23 жніўня прызямліўся ў Рызе. Сёння ён вылецеў з Рыгі і прыбыў у Маскву каля 10:00 па мясцовым часе. Увечары самалёт вылецеў у Рыгу. Паводле інфармацыі CBS, у Маскву прылятаў кіраўнік ЦРУ Джон Рэткліф.