Пажар адбыўся на льнокамбінаце ў Аршанскім раёне

Увечары 25 жніўня ў пасёлку Арэхаўск Аршанскага раёна адбыўся пажар на льнокамбінаце.

У вентыляцыйнай шахце пачала тлець льнотраста. Супрацоўнікі прадпрыемства ліквідавалі тленне пры дапамозе вогнетушыцеля. Да моманту прыбыцця пажарных прыкмет гарэння не было.

Пацярпелых няма, паведамляе МНС.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!