Фото: facebook.com/Aizsardzibasministrija
Латвія забароніць увоз у краіну шэрагу тавараў з Беларусі і Расіі з 1 верасня. Рашэнне прыняў 25 жніўня ўрад Латвіі, паведамляе Delfi.
Прапанова аб забароне імпарту была ўхвалена Сеймам у канцы ліпеня. Сёння ўрад устанавіў дакладную дату.
Пад забарону трапляюць кнігі і іншая друкаваная прадукцыя, адзенне, некаторыя тэкстыльныя вырабы, абутак, галаўныя ўборы, цацкі і спартыўныя тавары. Забарона будзе распаўсюджвацца на беларускія і расійскія тавары, якія ўвозяцца таксама з трэціх краін.