Фото: Nate Johnston /unsplash.com
У ліпені ў эканоміцы Беларусі было занята 4,1825 млн чалавек. Гэта на 0,4 тыс. чалавек менш, чым у чэрвені. У чэрвені занятасць у краіне расла.
У ліпені мінулага года адзначалася зніжэнне занятасці. За год у параўнанні з чэрвенем 2025 года колькасць занятых у эканоміцы вырасла на 34,5 тыс. чалавек.
У параўнанні са снежнем 2019 года колькасць занятых у эканоміцы зменшылася на 152,5 тыс. чалавек. Тады ў эканоміцы былі заняты 4,335 млн чалавек.