«Кіберпартызан» могуць прызнаць «экстрэмісцкай арганізацыяй» у Расіі

Беларускую хактывісцкую групу «Кіберпартызаны» збіраюцца прызнаць «экстрэмісцкай арганізацыяй» у Расіі. Адпаведны пазоў разгледзіць Вярхоўны суд Расіі.

«ВС России принял к производству в качестве суда первой инстанции административное исковое заявление о признании хакерских группировок «Киберпартизаны BY» («Кибер-Партизаны», Cyberpartizans) и Silent Crow («Молчаливый ворон») экстремистскими организациями и запрете их деятельности на территории нашей страны. Дело будет рассмотрено в закрытом судебном заседании», — паведамляе прэс-служба расійскага Вярхоўнага суда.

«А вось і прызнанне эфектыўнасці нашай працы ад Z-дыктатуры РФ пад’ехала. Працягваем у тым жа духу!»пракаментавалі паведамленне «Кіберпартызаны».

Нагадаем, у чэрвені 2025 года «Кіберпартызаны» і Silent Crow правялі атаку на расійскую авіякампанію «Аэрафлот», у выніку якой была скампраметавана і знішчана ўнутраная IT-інфраструктура кампаніі. «Аэрафлот» быў вымушаны адмяніць частку рэйсаў. Генеральная пракуратура РФ узбудзіла крымінальную справу паводле артыкула аб неправамерным доступе да камп’ютарнай інфармацыі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!