Крымінальная справа ўзбуджана па факце атручэння дзяцей у Барысаве

Па факце атручэння дзяцей у Барысаве Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу. Следчым камітэтам узбуджана крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 336 КК (“Парушэнне санітарных нормаў і правілаў, гігіенічных нарматываў, якое па неасцярожнасці пацягнула захворванні або атручэнні людзей”).

Справу будзе расследаваць УСК па Мінскай вобласці.

Следчыя правялі агляды, дапыталі пацярпелых, іх бацькоў і супрацоўнікаў устаноў адукацыі. Канфіскаваны і вывучаны дакументы аб закупках, умовах захоўвання і транспартавання прадуктаў. Прызначаны шэраг экспертыз.

Нагадаем, 2 і 3 чэрвеня ў Барысаўскую ЦРБ паступіла 30 дзяцей з млоснасцю і ванітамі. Дзеці наведвалі розныя дзіцячыя сады горада. Следчыя ўстанавілі яшчэ 13 пацярпелых з розных населеных пунктаў Мінскай вобласці.

Па стане на раніцу 4 чэрвеня ў інфекцыйным аддзяленні застаецца толькі адно дзіця. Астатнія выпісаны на амбулаторнае лячэнне.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!