Reform.news

КДК прымусіў арганізацыі ў Магілёўскай вобласці вярнуць грошы за прыпіскі другаснай сыравіны

Рэдакцыя Reform.news · 20 ліпеня 2026, 16:42

https://reform.news/be/kdk-prymusi-arganizacyi-magiljo-skaj-voblasci-vjarnuc-groshy-za-prypiski-drugasnaj-syraviny/

Некалькі арганізацый у Магілёўскай вобласці завышалі аб’ёмы здадзенай другаснай сыравіны. Камітэт дзяржкантролю прымусіў іх вярнуць атрыманыя ад Аператара другасных матэрыяльных рэсурсаў 25 тысяч рублёў.

Як высветліў КДК падчас праверкі, шэраг арганізацый ЖКГ і спажывецкай кааперацыі ў Магілёўскай вобласці прад’яўлялі аператару да кампенсацыі завышаныя і не пацверджаныя дакументальна аб’ёмы нарыхтаваных другасных матэрыялаў (папера, шкло, палімеры і іншыя). За прыпіскі яны атрымалі лішнія 25 тысяч рублёў кампенсацыі.

Пасля праверкі КДК незаконна атрыманыя сродкі былі вернутыя аператару.

Рэклама

Пакінуць адказ