Reform.news

КДК абвінаваціў кампанію ў фіктыўным аўтстафінгу

Рэдакцыя Reform.news · 31 жніўня 2026, 11:27

https://reform.news/be/kdk-abvinavaci-kampaniju-fikty-nym-a-tstafingu/

Камітэт дзяржкантролю раскрыў выпадак фіктыўнага аўтстафінгу. Дзяржпрадпрыемства ў сферы энергетыкі прыцягнула рабочых з боку, аднак яны не з’яўляліся на аб’екце.

Як паведамілі ў КДК, работнікі прыватнай арганізацыі павінны былі выканаць будаўнічыя работы на аб’ектах энергасістэмы.

“Разам з тым у многіх выпадках работнікі фактычна не з’яўляліся на аб’ектах. Пры гэтым кіраўнік прыватнай арганізацыі, якая прадастаўляла па дагаворах аўтстафінгу дадзеных работнікаў, уключаў у акты аказання паслуг ілжывыя звесткі аб адпрацаваным імі часе. У выніку дзяржпрадпрыемства неабгрунтавана аплаціла больш за 200 тыс. рублёў”, – расказалі ў КДК.

Кантралёры правялі апытанне работнікаў. Высветлілася, што яны нават не бывалі ў гарадах, дзе размяшчаліся аб’екты. У некаторых выпадках адзін работнік мог фігураваць у актах аказання паслуг за адзін і той жа перыяд, але на розных аб’ектах і ў розных гарадах.

На ўласніка прыватнай арганізацыі завялі крымінальную справу. Неабгрунтавана атрыманыя грашовыя сродкі вернуты дзяржпрадпрыемству.

Рэклама

Пакінуць адказ