Каталіцкі святар у Дзярэчыне атрымаў 15 сутак арышту
Рэдакцыя Reform.news · 13 ліпеня 2026, 18:24
https://reform.news/be/katalicki-svjatar-u-dzjarjechyne-atryma-15-sutak-aryshtu/У Гродзенскай вобласці затрыманы каталіцкі святар Юрый Грыцко. Яго арыштавалі на 15 сутак, паведамляе «Гарадзенская Праваабарона».
Юрый Грыцко служыць у касцёле ў вёсцы Дзярэчын Зэльвенскага раёна. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у чацвер, 9 ліпеня, мясцовыя ўлады патэлефанавалі яму і сказалі прыйсці ў сельсавет. Увечары Грыцко прыехаў у сельсавет, дзе яго ўжо чакалі супрацоўнікі міліцыі.
Святара затрымалі, на рукі надзелі кайданкі і адвезлі ў аддзяленне міліцыі.
10 ліпеня Грыцко прысудзілі да 15 сутак арышту. Пакуль невядома, па якой справе затрыманы святар — адміністрацыйнай ці крымінальнай.
Вядома, што незадоўга да затрымання да ксяндза ў Дзярэчын прыязджалі каля 10 чалавек з Польшчы і Германіі — святары і свецкія асобы.
