Фото: facebook.com/rogachevmkk
23 снежня прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын падпісаў пастанову аб прысваенні дзяржаўнага «знака якасці».
Яго атрымалі згушчонка «Ягорка» ў бляшанай банцы Рагачоўскага малочнакансервавага камбіната і самаходны зернеўборачны камбайн GS12А1 «Гомсельмаша».
«Названая прадукцыя адпавядае такім паказчыкам якасці, як бяспека, экалагічнасць, інавацыйнасць, тэхналагічнасць, эстэтычнасць», — заяўляе прэс-служба ўрада.