Кафэ згарэла ў Верхнядзвінскім раёне

У Верхнядзвінскім раёне ў вёсцы Стрэлкі згарэла кафэ.

Як паведамілі ў МНС, да моманту прыбыцця ратавальнікаў установа ўжо гарэла адкрытым полымем.

На момант пажару ў кафэ нікога не было. На месцы працавала 5 адзінак тэхнікі МНС.

Прычына і абставіны здарэння высвятляюцца.

Фота: МНС
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!