ДМК растлумачыў, як увозіць з-за мяжы безалкагольнае піва

Дзяржаўны мытны камітэт апублікаваў тлумачэнне пра ўвоз безалкагольнага піва з-за мяжы. Аказваецца, усё залежыць ад долі ўтрымання спірту.

“Калі канцэнтрацыя спірту ў безалкагольным піве не больш за 0,5 аб.% (прым. да Дадатку № 1 Рашэння Савета ЕЭК ад 20 снежня 2017 г. № 107), дадзены тавар не будзе адносіцца да алкагольных напояў. Увоз такога піва можна ажыццяўляць у межах агульных нормаў бяспошліннага ўвозу, для якога кошт усіх перамяшчаных тавараў не павінен перавышаць суму, эквівалентную 500 еўра, а вага – 25 кг. Варта ўлічваць, што аб’ём безалкагольнага піва павінен адпавядаць мэтам асабістага карыстання, каб не дапусціць яго прызнання камерцыйнай партыяй”, — гаворыцца у тлумачэнні.

Калі ўтрыманне спірту больш за 0,5%, то піва будзе лічыцца алкагольным напоем, незалежна ад таго, што напісана на этыкетцы.

“У выпадку перамяшчэння больш за 3 л піва з канцэнтрацыяй спірту больш за 0,5 аб.%, нават пры наяўнасці на этыкетках надпісаў, якія ўказваюць на тое, што яно з’яўляецца безалкагольным, такі тавар будзе абкладацца мытнымі плацяжамі ў памеры 10 еўра за 1 л у частцы перавышэння колькаснай нормы 3 л. Для асабістага карыстання можна ўвозіць не больш за 5 л алкагольных напояў”, — патлумачылі ў ДМК.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!