У Беларусі змяняюцца працэдуры дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі суб’ектаў гаспадарання. Адпаведны закон падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Закон прадугледжвае парадак дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы, якая дзейнічае на падставе тыпавога статута. Неабходнасць атрымання юрыдычнай асобай пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі выключаецца.
Абмяжоўваецца дзяржаўная рэгістрацыя новых суб’ектаў гаспадарання ў дачыненні да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць запазычанасць па выплаце заработнай платы і ўзнагароджанняў.
У выпадках, калі рэарганізацыя юрыдычнай асобы прызнаецца несапраўднай і адбываецца яе аднаўленне ў ранейшым статусе, уводзіцца інстытут знешняга кіравання.
Закон таксама карэктуе 6 кодэксаў і 23 законы з улікам змяненняў у заканадаўстве.