Экс-палітвязень і медыяменеджар Канстанцін Залатых з’ехаў з Беларусі

Канстанцін Залатых, былы палітвязень і дырэктар газеты «Беларусы і рынак», з’ехаў з Беларусі ў Польшчу. Пра гэта ён паведаміў у Facebook.

З Мінска да Варшавы ён дабіраўся праз Калінінград і Гданьск.

Залатых затрымалі ў маі 2022 года і ў красавіку 2023 года прысудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Яго абвінавачвалі паводле артыкулаў аб распальванні варожасці, абразе Лукашэнкі, абразе прадстаўніка ўлады і перавышэнні службовых паўнамоцтваў. Суд праходзіў у закрытым рэжыме. Залатых выйшаў на волю ў кастрычніку 2025 года.

Канстанцін Залатых. Фота з Facebook
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!