"Гуканне вясны" в Гомеле. Скриншот видео
У Гомелі мінімум яшчэ траіх чалавек судзілі за ўдзел у абрадзе «Гуканне вясны», які прайшоў у рэстаране 21 сакавіка.
Трох чалавек судзілі паводле адміністрацыйнага артыкула аб «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве», піша «Флагшток».
Нагадаем, 21 сакавіка ў гомельскім рэстаране «Спадчына» некалькі чалавек святкавалі «Гуканне вясны». Іх затрымалі за «парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў».
Вядома, што як мінімум адзін чалавек атрымаў 15 сутак арышту, пяць чалавек — штрафы ў 4500 рублёў. Аднаго чалавека, якога палічылі арганізатарам, аштрафавалі на 6750 рублёў.
Сярод аштрафаваных апынуўся супрацоўнік міліцыі Віктар Шыпкоў, уладальнік прэміі «За духоўнае адраджэнне» за ўклад у захаванне народных традыцый.