У Гомелі некалькі чалавек затрымалі за святкаванне «Гукання вясны» — традыцыйнага беларускага абраду, паведамляе «Гомельская вясна».
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, 21 сакавіка людзі сабраліся на свята ў закрытым двары рэстарана, а мерапрыемства было ўзгоднена з аблвыканкамам. У свяце прымалі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек.
Суды над затрыманымі прайшлі ўчора ў адным з РАУС. Справы разглядалі суддзі з судоў розных раёнаў, паведамляюць праваабаронцы са спасылкай на крыніцу. Некалькі чалавек атрымалі штрафы не менш за 100 базавых велічынь (4500 рублёў), адзін — 15 сутак адміністрацыйнага арышту.