Фото: IDF
Армія абароны Ізраіля апублікавала кароткае відэа, на якім зафіксаваны сённяшнія ўдары па Іране.
“Першыя кадры аперацыі «Роў льва»: Армія абароны Ізраіля праводзіць шырокамаштабную ўдарную аперацыю, у ходзе якой былі атакаваныя сотні мэтаў на захадзе Ірана.
У межах аперацыі «Роў льва» ВПС нанеслі ўдары па сотнях ваенных мэтаў, уключаючы пускавыя ўстаноўкі іранскага тэрарыстычнага рэжыму на захадзе Ірана”, — гаворыцца ў анатацыі да роліка.
На відэа можна ўбачыць некалькі выбухаў, у тым ліку падрыў ракетнай устаноўкі.