4 чалавекі пацярпелі ў выніку ўспышкі газу ў кантэйнеры ў Барысаве

У Барысаве на праспекце Рэвалюцыі адбылася ўспышка газапаветранай сумесі ў металічным кантэйнеры. Узнік пажар. Пра гэта паведамілі ў МНС.

Пацярпелі чатыры чалавекі. Іх даставілі ў бальніцу для агляду.

Ратавальнікі ліквідавалі пажар. На месцы працавалі 4 адзінкі тэхнікі МНС.

Абставіны здарэння ўстанаўліваюцца.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!