Ормузский пролив. Вид со спутника. Изображение: Википедия
Іранскае агенцтва Tasnim са спасылкай на ВМС Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі паведаміла пра захоп двух суднаў у раёне Армузскага праліва.
У паведамленні згадваюцца MSC-FRANCESCA і Epaminondas. Кантэйнерныя судны, паводле версіі іранскага боку, “спрабавалі таемна выйсці з Армузскага праліва”. Яны былі выяўлены КВІР, перахоплены і адведзены ў іранскія тэрытарыяльныя воды для праверкі грузаў і дакументаў.
“Ваенна-марскія сілы Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) таксама падкрэслілі, што любая спроба парушыць устаноўленыя Іранам правілы праходу праз Армузскі праліў або здзяйсняць дзеянні, якія супярэчаць бяспечнаму суднаходству на гэтым стратэгічным маршруце, будзе спынена рашучымі і законнымі мерамі пасля ўсебаковага маніторынгу і ацэнкі сітуацыі”, – гаворыцца ў паведамленні.
Раней з’явілася інфармацыя пра тое, што Epaminondas падверглася нападу іранскага катэра і была абстраляна. Судна атрымала пашкоджанні мосціка. Пры гэтым пра захоп не паведамлялася. Яшчэ адно судна трапіла пад абстрэл у 8 марскіх мілях ад узбярэжжа Ірана. Яно знаходзілася ў праліве і было вымушана спыніцца. Пашкоджанняў няма.