Фото: ВВ
Групы атрадаў спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў “Беркут” і “Віцязь” правялі двухтыднёвы вучэбна-трэніровачны збор.
Паводле паведамлення прэс-службы УВ, адпрацоўвалася “выкананне задач у прыграніччы” пад кіраўніцтвам “інструктараў, якія валодаюць баявым досведам”.
На завяршальным этапе збору быў праведзены трохдзённы марш з пошукам варожых аб’ектаў і іх знішчэннем падчас агнявога налёту.
“Вайскоўцы дзейнічалі ў лясіста-балотнай мясцовасці ва ўмовах максімальнай схаванасці і аўтаномнасці падраздзяленняў”, – паведамілі ва ўнутраных войсках.