Іран адхіліў прапанову ЗША аб спыненні агню
Рэдакцыя Reform.news · 24 ліпеня 2026, 08:59
https://reform.news/be/iran-adhili-prapanovu-zsha-ab-spynenni-agnju/Іран адхіліў прапанову ЗША аб спыненні агню. Яна была перададзена праз прэм’ер-міністра Ірака. Пра гэта піша The New York Times са спасылкай на іранскіх і іракскіх чыноўнікаў.
Выданне не мае інфармацыі пра змест прапановы. Разам з тым крыніцы паведамілі, што Іран адмовіўся ад прапановы, паколькі не зацікаўлены ў часовым пагадненні, якое не вырашае пытанне кантролю над Армузскім пралівам.
Міністр замежных спраў Ірана Абас Арагчы раней указваў на празмерныя патрабаванні ЗША.
