Хто прадстаўляў краіны-ўдзельніцы Савета міру ў Вашынгтоне, куды не пусцілі Рыжанкова
President Donald Trump and Vice President JD Vance pose for a family photo at a Board of Peace meeting at the Donald J. Trump Institute of Peace in Washington, D.C., Thursday, February 19, 2026. (Official White House Photo by Daniel Torok)
Пасля таго як стала вядома, што беларуская дэлегацыя на чале з кіраўніком МЗС Максімам Рыжанковымне змагла атрымаць візы ў ЗША, каб прыняць удзел у інаўгурацыйным пасяджэнні Савета міру 19 лютага, у беларускім экспертным асяроддзі з’явіліся розныя версіі прычын адмовы. У тым ліку назыўся недастатковы ўзровень прадстаўніцтва мінскага рэжыму.
Нагадаем, першапачаткова запрашэнне ад прэзідэнта ЗША Дональда Трампа наведаць Вашынгтон атрымаў асабіста Аляксандр Лукашэнка.
Reform.news вывучыў групавое фота ўдзельнікаў саміту і вызначыў, хто менавіта прадстаўляў краіны-ўдзельніцы. Далёка не ўсе на фатаграфіі з’яўляюцца кіраўнікамі сваіх дзяржаў.
President Donald Trump stands with other World leaders before a Board of Peace meeting at the U.S. Institute of Peace, Thursday, Feb. 19, 2026, in Washington. (AP Photo/Mark Schiefelbein)
Прабова Субіянта, прэзідэнт Інданезіі
Джаррах Джабер аль-Ахмед ас-Сабах, міністр замежных спраў Кувейта
Хаўер Мілей, прэзідэнт Аргенціны
Мікалай Младэнаў, Вярхоўны прадстаўнік па Газе
Шаўкат Мірзіёеў, прэзідэнт Узбекістана
Насер Бурыта, міністр замежных спраў Марока
Касым-Жамарт Такаеў, прэзідэнт Казахстана
Абдула ібн Заід Аль Нахаян, міністр замежных спраў ААЭ
Хамад ібн Іса Аль Халіфа, кароль Бахрэйна
Стыў Уіткаф, спецыяльны пасланнік ЗША на Блізкім Усходзе
Хун Манет, прэм’ер-міністр Камбоджы
Нікол Пашынян, прэм’ер-міністр Арменіі
Джэй Дзі Вэнс, віцэ-прэзідэнт ЗША
Эдзі Рама, прэм’ер-міністр Албаніі
Дональд Трамп, прэзідэнт ЗША
Мустафа Мадбулі, прэм’ер-міністр Егіпта
Марка Рубіа, дзяржаўны сакратар ЗША
Мухамед бін Абдуррахман Аль Сані, міністр замежных спраў Катара
Сьюзан Уайлс, кіраўніца апарата Белага дома
Гідэон Саар, міністр замежных спраў Ізраіля
Джарэд Кушнер, зяць Дональда Трампа
Аляксандра Хіл Тынака, міністр замежных спраў Сальвадора
Ільхам Аліеў, прэзідэнт Азербайджана
Шахбаз Шарыф, прэм’ер-міністр Пакістана
Вьоса Османі-Садрыу, прэзідэнт Рэспублікі Косава
Айман Сафадзі, міністр замежных спраў Іарданіі
Санцьяга Пенья, прэзідэнт Парагвая
Адэль аль-Джубейр, дзяржаўны міністр па замежных справах Саудаўскай Аравіі