Скриншот видео
Дэлегацыя Мінабароны Беларусі на чале з міністрам абароны Віктарам Хрэніным знаходзіцца з візітам у Расіі.
Хрэнін правёў шэраг перамоў, прысвечаных ваенна-тэхнічнаму супрацоўніцтву, наведаў адно з прадпрыемстваў расійскага абаронна-прамысловага комплексу, паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі.
Таксама запланаваны ўдзел Хрэніна ў пасяджэнні Савета міністраў абароны краін АДКБ.