Скриншот видео
Амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм, прэзідэнт і генеральны дырэктар Евангелісцкай асацыяцыі Білі Грэма, адказаў на пытанне пра меркаванне прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра Беларусь і пра Аляксандра Лукашэнку. Гэта прагучала ў яго інтэрв’ю “Першаму інфармацыйнаму”.
Паводле яго слоў, Трамп хоча выбудаваць лепшыя адносіны з Беларуссю, пра што сведчыць прызначэнне спецыяльнага пасланніка Джона Коўла.
«Прэзідэнт Трамп сапраўды клапоціцца пра гэта і, я думаю, ён хоча рухацца да паляпшэння адносін. А для гэтага патрэбныя праца і час», — сказаў Грэм.
Прапаведнік дадаў, што калі Трамп папросіць, ён абавязкова падзеліцца з ім тым, што ўбачыў і даведаўся ў Беларусі.
«І я спадзяюся, што аднойчы ён зможа прыехаць і сустрэцца з вашым прэзідэнтам тут, у Мінску, убачыць усё на ўласныя вочы. Я разумею, што тут ёсць поле для гольфа. Магчыма, я сказаў прэзідэнту Лукашэнку, што яму варта запрасіць прэзідэнта Трампа прыехаць згуляць у гольф», — заявіў Грэм.
Ён таксама ацаніў ролю Беларусі і Лукашэнкі ва ўрэгуляванні расійска-ўкраінскай вайны.
“Беларусь — сусед Украіны і Расіі. Я думаю, ваш прэзідэнт можа дапамагчы ў вырашэнні рознагалоссяў. На гэта спатрэбіцца час. Гэта будзе няпроста, але я думаю, прэзідэнт Пуцін даў зразумець, што цяпер ён гатовы паспрабаваць знайсці спосаб пакласці канец гэтаму канфлікту. Я ведаю, што прэзідэнт Зяленскі сказаў тое ж самае. Добра, значыць, патрэбны нехта, хто возьмецца і пачне перамовы. І, магчыма, прэзідэнт Трамп і прэзідэнт Лукашэнка маглі б гэтаму паспрыяць”, — сказаў прапаведнік, дадаўшы, што моліцца пра найхутчэйшы мір.
Нагадаем, 16-17 мая ў мінскай «Чыжоўка-Арэне» праходзіць «Фестываль надзеі», у якім бяруць удзел пратэстанцкія цэрквы. 15 мая Франклін Грэм сустрэўся ў Палацы незалежнасці з Аляксандрам Лукашэнкам., заявіўшы, што моліцца пра найхутчэйшы мір.