Фото: vstarnyba.lrv.lt
Служба грамадскай бяспекі Літвы за апошні тыдзень выявіла пецярых парушальнікаў, якія запускалі дроны ў забароненых зонах. Трое з іх затрыманыя паблізу віленскага аэрапорта.
28 сакавіка каля 12:20 там жа быў затрыманы грамадзянін Беларусі 1992 года нараджэння.
1 красавіка каля 15:30 быў затрыманы грамадзянін Германіі 1988 года нараджэння, які таксама запускаў дрон паблізу аэрапорта.
2 красавіка каля 16:20 сістэма выяўлення беспілотнікаў Fly Safe зафіксавала палёт дрона ў забароненай зоне каля аэрапорта. Менш чым за 10 хвілін супрацоўнікі службы затрымалі грамадзяніна Літвы 1998 года нараджэння.
Усе трое прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 393 частцы 4 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Літвы і аштрафаваныя на 200 еўра кожны.
У Службе нагадалі, што палёты дронаў забаронены ў зонах паветранага руху аэрапортаў і аэрадромаў, над стратэгічна важнымі аб’ектамі і ў іншых абмежаваных зонах без адпаведных дазволаў. За парушэнні пагражае штраф, а ў шэрагу выпадкаў — канфіскацыя беспілотніка.