У Мінску дзіця напаролася на ручку веласіпеда пры падзенні

У Мінску ратавальнікі вызвалілі дзіця, якому ручка веласіпеда ўпілася ў сцягно, паведамляе прэс-служба МНС.

3 красавіка ў 17:06 ратавальнікі выехалі на выклік на вуліцу Асаналіева. Па прыбыцці высветлілася, што 10-гадовы хлопчык падчас катання на веласіпедзе страціў раўнавагу і ўпаў — ручка веласіпеда ўпілася яму ў сцягно.

Ратавальнікі з дапамогай разжым-кусачак дасталі ручку і аказалі дапамогу дзіцяці. Пасля гэтага хлопчыка шпіталізавалі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!