Грамадзянін Латвіі спрабаваў правезці ў Беларусь псіхатропы ў бірульцы і баначцы з вітамінамі

На пункце пропуску «Грыгароўшчына» віцебскія мытнікі выявілі псіхатропныя рэчывы ў грамадзяніна Латвіі, які прыбыў пасажырам легкавога аўтамабіля.

На наяўнасць забароненых рэчываў указаў службовы сабака. Пры аглядзе асабістых рэчаў мужчыны з бірулькі-тубуса і баначкі з этыкеткай «Мультывітаміны» былі выняты таблеткі жоўтага і фіялетавага колераў. Паводле заключэння эксперта ўпраўлення ДКСЭ па Віцебскай вобласці, таблеткі ўтрымліваюць псіхатропныя рэчывы — трамадол і алпразолам.

У дачыненні да затрыманага ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 328-1 КК. Яму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Фота: t.me/customs_bel
Фота: t.me/customs_bel
Фота: t.me/customs_bel
Фота: t.me/customs_bel
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!