Грамадзянін Францыі затрыманы на мяжы з Літвой з-за пісталета

Грамадзянін Францыі затрыманы на мяжы з Літвой з-за пісталета ў кішэні. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Мужчына ехаў рэйсавым аўтобусам з Літвы праз пункт пропуску «Каменны Лог». Ён выбраў зялёны калідор.

«Першапачаткова на наяўнасць у француза металічных прадметаў указалі тэхнічныя сродкі кантролю, якія прымяняюцца падчас агляду. Пры правядзенні далейшых мытных аперацый быў выяўлены пісталет «Walther mod. 9» з пяццю патронамі ў абойме», — гаворыцца ў паведамленні.

Узбуджаная крымінальная справа. Грамадзянін Францыі затрыманы.

Фота: ДМК
Фота: ДМК
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!