Лукашэнка прызначыў новага начальніка Ваеннай акадэміі

Новым начальнікам Ваеннай акадэміі Беларусі прызначаны генерал-маёр Дзмітрый Стрэшынскі. Адпаведны ўказ падпісаў сёння Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.

Да гэтага Стрэшынскі займаў пасаду начальніка галоўнай ваеннай інспекцыі Узброеных сіл Беларусі.

З красавіка 2024 года Ваеннай акадэміяй кіраваў генерал-маёр Андрэй Гарбаценка. На пачатку сакавіка ён быў прызначаны намеснікам дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!