“Флагшток”: з-за атакі беспілотнікаў не працуе пункт пропуску на беларуска-расійскай мяжы

Сёння з-за ўдару БПЛА не працуе пункт пропуску «Красный Камень» на расійска-беларускай мяжы. Пра гэта паведамляе “Флагшток” са спасылкай на тэматычныя групы ў месенджарах.

У раёне пункта пропуску была зафіксаваная атака дрона. У выніку загарэліся два грузавыя аўтамабілі з паўпрычэпамі.

Чакаецца, што з-за інцыдэнту рух праз пункт пропуску застанецца закрытым як мінімум да заўтрашняй раніцы.

Пункт пропуску знаходзіцца на дарозе Гомель – Бранск.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!