Euractiv: ЕС аслабіў 21-шы пакет санкцый

У выніку перамоваў паміж прадстаўнікамі краін ЕС 21-шы пакет санкцый супраць Расіі быў істотна аслаблены ў параўнанні з першапачатковымі прапановамі Еўракамісіі. Пра гэта піша Euractiv са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы.

ЕК прапаноўвала ўвесці візавую забарону для ўсіх расійскіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічалі ў вайне супраць Украіны. Аднак пад ціскам Францыі, Італіі і Грэцыі абмежаванне было аслаблена: яно будзе датычыцца толькі тых, хто непасрэдна ўдзельнічаў у баявых дзеяннях.

Таксама тэрмін замарожвання цэнавай столі на расійскую нафту па прапанове Грэцыі скарочаны з шасці да трох месяцаў.

Акрамя таго, верагодна, у санкцыйным пакеце не будзе забароны на перавозку расійскага СПГ.

Змяненням падвергліся і абмежаванні на імпарт рыбы. Германія, Польшча і Партугалія дамагліся выключэнняў для асобных відаў.

Балгарыя заблакавала ўключэнне ў санкцыйны спіс патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!