ЕС на год падоўжыў санкцыі супраць Расіі

Еўрасаюз падоўжыў санкцыі ў дачыненні да Расіі да 24 лютага 2027 года. Пастанова Савета ЕС апублікавана ў афіцыйным журнале Еўрасаюза.

Санкцыі былі ўведзены 23 лютага 2022 года за прызнанне незалежнасці «ДНР» і «ЛНР» і рашэнне накіраваць свае войскі ў рэгіён. Яны забараняюць краінам і бізнесу Еўрасаюза эканамічныя і іншыя кантакты з «ДНР» і «ЛНР».

Акрамя гэтага, ЕС асобнай пастановай увёў санкцыі супраць васьмі расійскіх сілавікоў і супрацоўнікаў крымінальна-выканаўчай сістэмы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!