Лукашэнка падпісаў указ аб вясновым прызыве

23 лютага Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве», паведамляе яго прэс-служба.

Указ прадугледжвае прызываць у сакавіку – маі 2026 года на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзян Беларусі мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.

Гэтым жа ўказам прадугледжваецца звальненне ў запас ваеннаслужачых тэрміновай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!