Еўрасаюз уводзіць санкцыі супраць Ірана з-за Армузскага праліва

Еўрасаюз упершыню ўжыве супраць Ірана санкцыйны рэжым за пагрозу свабодзе суднаходства. Пра гэта паведаміла па выніках нефармальнай сустрэчы міністраў абароны ЕС на Кіпры вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас.

“Міністры заявілі, што дзеянні Ірана па закрыцці Армузскага праліва непрымальныя. У адказ краіны ЕС зацвердзілі санкцыі супраць іранскіх фізічных асоб і кампаній, датычных да закрыцця Армузскага праліва. Такім чынам ЕС упершыню ўжыў рэжым санкцый супраць парушэння свабоды суднаходства і будзе ўжываць яго і надалей”, — сказала яна.

Калас таксама заклікала Іран і Ізраіль спыніць агонь.

“Ізраіль і Іран абмяняліся агнём уначы. Рэгіён затрымаўся на этапах мірных перамоў і крохкіх перамір’яў. Вяртанне да поўнамаштабнай вайны абыдзецца ўсяму рэгіёну вельмі дорага. Усе бакі павінны вярнуцца за стол перамоў”, — сказала яна.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!