Фото: fie.org
Выканаўчы камітэт Еўрапейскай канфедэрацыі фехтавання на анлайн-пасяджэнні прыняў рашэнне аб аднаўленні федэрацый фехтавання Беларусі і Расіі ў якасці членаў арганізацыі. Пра гэта паведамляе Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі.
Паведамляецца, што аднаўленне мае часовы характар — да наступнага пасяджэння кангрэса ЕКФ. Федэрацыі атрымліваюць тыя ж правы і абавязкі, што і астатнія члены канфедэрацыі.
Беларускія фехтавальшчыкі змогуць удзельнічаць ва ўсіх спаборніцтвах пад эгідай ЕКФ, у тым ліку ў чэмпіянатах Еўропы сярод моладзі да 23 гадоў, кадэтаў, а таксама ў спаборніцтвах Еўрапейскага маладзёжнага, кадэцкага і дзіцячага цыклаў (да 14 гадоў).