Еўрапейская федэрацыя гімнастыкі дапусціла беларусаў і расіян да спаборніцтваў без абмежаванняў

Еўрапейская федэрацыя гімнастыкі здымае ўсе абмежаванні на ўдзел расійскіх і беларускіх атлетаў у спаборніцтвах. Рашэнне прынята 21 мая на пазачарговым анлайн-пасяджэнні выканаўчага камітэта арганізацыі ўслед за аналагічным рашэннем Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі ад 18 мая, якая адмяніла дзеянне спецыяльных правілаў у дачыненні да спартсменаў з Расіі і Беларусі.

Рашэнне будзе ратыфікавана на пазачарговай анлайн-асамблеі, якая адбудзецца ў найбліжэйшы час, паведамілі ў федэрацыі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!