Фото: t.me/housegovby
З 23 па 26 мая Беларусь наведвае парламенцкая дэлегацыя Алжыра на чале са старшынёй Нацыянальнага народнага сходу Ібрагімам Бугалі. Візіт праходзіць па запрашэнні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі і з’яўляецца першым у гісторыі беларуска-алжырскіх адносін.
У праграме запланаваныя сустрэчы з кіраўніцтвам беларускага парламента, наведванне прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, а таксама культурна-гістарычных аб’ектаў. Бакі плануюць абмеркаваць міжпарламенцкае ўзаемадзеянне, а таксама двухбаковае супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах. Па выніках візіту будзе падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж парламентамі дзвюх краін.
«Беларуска-алжырскае міжпарламенцкае супрацоўніцтва развіваецца па двухбаковай лініі і ў рамках узаемадзеяння ў міжнародных парламенцкіх арганізацыях. У парламентах Беларусі і Алжыра дзейнічаюць групы сяброўства, якія праводзяць абмен візітамі і пасяджэнні ў фармаце відэаканферэнцсувязі, абмяркоўваючы пытанні гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, рэалізацыі дамоўленасцяў на найвышэйшым узроўні», — адзначылі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў далучыліся да працы Сумеснай Беларуска-Алжырскай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.