Джон Коўл пацвердзіў магчымасць хуткага вызвалення палітвязняў у Беларусі

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл сцвярджальна адказаў на пытанне аб магчымым вызваленні палітычных зняволеных у Беларусі ў найбліжэйшы час.

Сястра палітвязня Іллі Верамеева Яна Кавалёва звярнулася да Коўла ў сацсетцы X з пытаннем: «Паважаны спадар Коўл, ці можам мы спадзявацца на вызваленне палітвязняў у найбліжэйшай будучыні?»

«Так», — адказаў Коўл.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!