Памылка праекціроўшчыка пры рэканструкцыі моста ў Мінску абышлася ў 452 тысячы рублёў

Камітэт дзяржаўнага кантролю выявіў парушэнні падчас праверкі мінскай падраднай арганізацыі, якая выконвала рэканструкцыю аўтамабільнага моста ў Мінску за кошт бюджэтных сродкаў.

Паводле інфармацыі ведамства, праектная арганізацыя пры разліку кошту жалезабетонных вырабаў прымяніла ўзровень рэнтабельнасці ў 25%, тады як для пастаўкі такіх матэрыялаў на бюджэтныя аб’екты ён не павінен перавышаць 12%. У выніку будаўнічая арганізацыя неабгрунтавана атрымала 452 тысячы рублёў.

Па патрабаванні кантралёраў кошт вырабаў быў зніжаны, у каштарысную дакументацыю ўнесены адпаведныя карэкціроўкі. Падрадная арганізацыя пералічыла залішне атрыманыя сродкі ў бюджэт, паведамілі ў прэс-службе КДК.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!