Два судны паведамілі пра абстрэл пры спробе прайсці праз Армузскі праліў — Reuters
Рэдакцыя Reform.news · 18 красавіка 2026, 15:08
https://reform.news/be/dva-sudny-pavedamili-pra-abstrjel-pry-sprobe-prajsci-praz-armuzski-prali-reuters/Іран зноў узмацніў кантроль над Армузскім пралівам. Прынамсі два гандлёвыя судны паведамілі пра абстрэл пры спробе прайсці праз Армузскі праліў, паведамілі тры крыніцы ў сферы марской бяспекі, піша Reuters. Паводле іх інфармацыі, шэраг суднаў атрымалі па радыё паведамленне ад іранскіх ваенна-марскіх сіл пра тое, што праліў закрыты і праход забаронены.
Раней марскія трэкерныя сістэмы зафіксавалі рух канвою з васьмі танкераў — першае буйное перамяшчэнне суднаў з пачатку амерыкана-ізраільскай вайны з Іранам 7 тыдняў таму. Аднак неўзабаве Іран абвясціў пра аднаўленне жорсткага ваеннага кантролю над пралівам, спаслаўшыся на тое, што ЗША працягваюць блакаду іранскіх партоў. Вярхоўны лідар Ірана Маджтаба Хаменеі заявіў у сваім Telegram-канале, што іранскі флот гатовы нанесці ворагам «новыя горкія паразы».
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп некалькімі гадзінамі раней згадаў пра «нядрэнныя навіны» адносна Ірана, не стаўшы пры гэтым удавацца ў падрабязнасці. Аднак ён таксама заявіў, што без заключэння мірнага пагаднення баявыя дзеянні могуць аднавіцца да серады, калі скончыцца тэрмін двухтыднёвага перамір’я.
