БелАЭС. Фото: Reform.by
Другі энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі адключаны ад энергасістэмы для правядзення дыягнастычных работ на электратэхнічным абсталяванні.
Як паведамілі ў прэс-службе станцыі, адключэнне было выканана персаналам у планавым парадку для правядзення неабходных дыягнастычных мерапрыемстваў.
«Радыяцыйны фон не змяніўся. Электразабеспячэнне спажыўцоў не парушана», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.
Пасля завяршэння дыягностыкі і неабходных работ другі энергаблок абяцаюць зноў падключыць да сеткі.