Каціроўкі нафты Brent апускаліся ніжэй за 90 долараў

На фоне прыпынення абмену ўдарамі паміж ЗША і Іранам нафтавыя каціроўкі пайшлі ўніз.

Калі ў пятніцу найбліжэйшы ф’ючарс на нафту маркі Brent на біржы ICE каштаваў каля 100 долараў за барэль, то ўжо сённяшнія таргі адкрыліся на ўзроўні каля 92 долараў за барэль. Пазней кошт ф’ючарса апускаўся да 89,88 долара за барэль.

Нагадаем, у суботу і нядзелю ЗША і Іран не абменьваліся ўдарамі. Да гэтага налёты працягваліся на працягу 13 дзён запар.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!