Блізкае святло фар стане абавязковым у дзённы час з 25 жніўня

У Беларусі з 25 жніўня па 5 верасня пройдзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага — дзеці!». Яго праводзіць ДАІ. Мерапрыемства прымеркавана да пачатку навучальнага года.

У перыяд правядзення мерапрыемства ў краіне будзе абавязковым выкарыстанне блізкага святла фар або хадавых агнёў у светлы час сутак.

Акрамя таго, ДАІ будзе праводзіць тлумачальную работу, надасць увагу правілам перавозкі дзяцей.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!