Мінабароны праводзіць вучэнне «Ваенкар-2026»

Міністэрства абароны Беларусі праводзіць чарговае вучэнне для работнікаў дзяржаўных СМІ.

Як паведамілі ў прэс-службе міністэрства, 24 чалавекі накіраваныя ў адно са злучэнняў сіл спецаперацый.

Удзельнікаў вучэння чакае інтэнсіўная праграма, у якой будзе зроблены акцэнт на адпрацоўцы навыкаў працы ў зоне ўзброенага канфлікту.

Падобныя мерапрыемствы Мінабароны праводзіць штогод.

Фота: Мінабароны
Фота: Мінабароны
Фота: Мінабароны
Фота: Мінабароны
Фота: Мінабароны
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!