Reform.news

ДАІ будзе ўзмоцнена шукаць п’яных і бяспраўнікаў на дарогах на Раство

Рэдакцыя Reform.news · 7 студзеня 2026, 10:56

https://reform.news/be/dai-budze-zmocnena-shukac-p-janyh-i-bjaspra-nika-na-darogah-na-rastvo/

7–8 студзеня ДАІ ўзмоцніць кантроль на дарогах. Асаблівая ўвага будзе надавацца выяўленню п’яных вадзіцеляў і кіраванню аўтамабілем без правоў, паведамляе прэс-служба МУС.

Таксама ўзмоцнены кантроль за перавозкай дзяцей падчас школьных канікул.

ДАІ папярэджвае аб складанай пагоднай абстаноўцы — завірухах і галалёдзіцы — і заклікае вадзіцеляў выбіраць бяспечную хуткасць, дыстанцыю і інтэрвал, не здзяйсняць небяспечных манеўраў.

Рэклама

Пакінуць адказ